Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019

Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019.

   У папярэдніх курсах геаграфіі вы пазнаёміліся з асноўнымі природными працэсамі і з’явамі, якія адбываюцца у геаграфічнай абалонцы Зямлі, а таксама з фізіка-геаграфічнымі асаблівасцямі прыроды мацерыкоў і акіянаў. Атрыманыя веды дапамогуць вам у гэтым навучальным годзе асвоіць асновы новага раздзела геаграфічнай навукі — грамадскай, або сацыяльна-эканамічнай, геаграфіі. Вы пазнаёміцеся з асноўнымі паняццямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, з асаблівасцямі насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці ў свеце, асобных рэгіёнах і краінах, з заканамернасцямі тэрытарыяльнай арганізацыі эканамічнага жыцця грамадства. Мацерыкі ў дадзеным курсе разглядаюцца як макрарэгіёны, у іх складзе — рэгіёны і краіны, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца часткай рэгіёнаў.

Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019


Роля сацыяльна-эканамічнай геаграфіі ў жыцці чалавека і грамадства.
Любая навука развіваецца, задавальняючы патрэбы грамадства ў пэўных ведах. Сацыяльна-эканамічная геаграфія не з’яўляецца выключэннем. Фактарамі, якія вызначалі ўзнікненне і наступнае развіццё грамадскай геаграфіі, былі практычныя патрэбы гандлю, кіравання, ваеннай справы. У перыяд апісальнай геаграфіі ў геаграфічных працах прыводзіліся падрабязныя звесткі аб гаспадарчай дзейнасці людзей на розных тэрыторыях, аб дзяржаўным ладзе гэтых тэрыторый. Такія звесткі былі карысныя перш за ўсё для ўстанаўлення і развіцця гандлёвых сувязей.

Адной з найважнейшых задач, якія стаяць перад сучасным грамадствам, з’яўляецца дасягненне ўстойлівага развіцця, што дазволіць будучым пакаленням людзей жыць не горш, чым жыве цяперашняе пакаленне. Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый (ААН) вызначаны мэты ўстойлівага развіцця, якія ўключаюць эканамічныя аспекты (аптымальнае спажыванне і вытворчасць), сацыяльныя (якасць жыцця і адукацыя), экалагічныя (экалагічна аптымальныя ўмовы жыцця). Дасягненне гэтых мэт магчыма толькі з улікам асаблівасцей кожнай канкрэтнай тэрыторыі. Атрыманыя сацыяльна-эканамічнай геаграфіяй веды дазваляюць ацаніць сучасны ўзровень развіцця любой тэрыторыі і вызначыць прыярытэтныя напрамкі для яе ўстойлівага развіцця.

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
§1. Сацыяльна-эканамічная геаграфія. Аб’ект і прадмет вывучэння.
РАЗДЗЕЛ I. НАСЕЛЬНІЦТВА I ЯГО ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ.
ТЭМА 1. ПАЛІТЫЧНАЯ КАРТА СВЕТУ.
§2. Палітычная карта свету і асаблівасці яе фарміравання.
§3. Дзяржавы свету па формах праўлення, палітыка-тэрытарыяльным уладкаванні, памерах тэрыторыі і колькасці насельніцтва.
§4. Якасныя і колькасныя змены на палітычнай карце. Этапы фарміравання палітычнай карты свету.
ТЭМА 2. НАСЕЛЬНІЦТВА СВЕТУ.
§5. Колькасць насельніцтва свету і яе дынаміка. Міграцыі насельніцтва.
§6. Размяшчэнне насельніцтва. Гарады і сельскія паселішчы.
§7. Расавы і этнічны склад насельніцтва свету. Геаграфія рэлігій свету.
§8. Геаграфія матэрыяльнай і духоўнай культуры.
ТЭМА 3. ПРЫРОДНЫЯ РЭСУРСЫ I IX РОЛЯ Ў ЖЫЦЦІ ЧАЛАВЕКА.
§9. Паняцце аб прыродных рэсурсах.
§10. Размяшчэнне радовішчаў асноўных відаў мінеральных рэсурсаў і іх сувязь з тэктанічнай будовай Зямлі.
ТЭМА 4. АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ГАСПАДАРКІ.
§11. Паняцце аб гаспадарцы. Структура гаспадаркі.
§12. Фактары размяшчэння гаспадаркі.
§13. Паняцце аб сусветным рынку, сусветным гандлі і сусветнай гаспадарцы.
§14. Паказчыкі ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця краін.
ТЭМА 5. СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА.
§15. Сельская гаспадарка і яе галіновая структура.
§16. Раслінаводства. Геаграфія вырошчвання збожжавых культур.
§17. Раслінаводства. Геаграфія вырошчвання тэхнічных культур і бульбы.
§18. Геаграфія жывёлагадоўлі.
ТЭМА 6. ПРАМЫСЛОВАСЦЬ.
§19. Здабыўная прамысловасць.
§20. Энергетыка. Вытворчасць электраэнергіі.
§21. Апрацоўчая прамысловасць. Металургія.
§22. Машынабудаванне.
§23. Хімічная прамысловасць.
§24. Лясная гаспадарка і лясная прамысловасць.
§25. Лёгкая і харчовая прамысловасць.
ТЭМА 7. СФЕРА ПАСЛУГ.
§26. Сфера паслуг: структура і асаблівасці размяшчэння.
§27. Транспарт.
§28. Геаграфія турызму і гандлю.
РАЗДЗЕЛ II. РЭГІЯНАЛЬНЫ АГЛЯД СВЕТУ.
ТЭМА 8. ЕЎРОПА.
§29. Сацыяльна-эканамічныя рэгіёны Еўропы. Краіны Паўночнай Еўропы. Вялікабрытанія.
§30. Фінляндыя, Швецыя, Данія, Ісландыя, Нарвегія.
§31. Літва, Латвія, Эстонія.
§32. Краіны Заходняй Еўропы. Германія.
§33. Францыя.
§34. Краіны Паўднёвай Еўропы. Італія.
§35. Краіны Усходняй Еўропы. Польшча.
§36. Украіна
ТЭМА 9. РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ.
§37. Расія на палітычнай карце свету.
§38. Насельніцтва Расіі. Дэмаграфічныя працэсы.
§39. Геаграфія прамысловасці Расіі.
§40. Геаграфія сельскай гаспадаркі і транспарту Расіі.
ТЭМА 10. АЗІЯ.
§41. Сацыяльна-эканамічныя рэгіёны Азіі. Краіны Усходняй Азіі. Японія.
§42. Кітай.
§43. Краіны Паўднёвай Азіі. Індыя.
§44. Краіны Цэнтральнай Азіі: Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Кыргызстан.
§45. Краіны Заходняй Азіі: Азербайджан, Арменія, Грузія.
ТЭМА 11. ПАЎНОЧНАЯ I ЦЭНТРАЛЬНАЯ АМЕРЫКА.
§46. Паўночная і Цэнтральная Амерыка. Палітычная карта. Насельніцтва.
§47. Краіны Паўночнай Амерыкі. Злучаныя Штаты Амерыкі.
§48. Канада.
§49. Краіны Цэнтральнай Амерыкі. Мексіка.
ТЭМА 12. ПАЎДНЁВАЯ АМЕРЫКА.
§50. Палітычная карта і насельніцтва Паўднёвай Амерыкі.
§51. Агульная характарыстыка гаспадаркі Паўднёвай Амерыкі. Экалагічныя праблемы гаспадарчага асваення рэгіёна.
§52. Бразілія.
ТЭМА 13. АФРЫКА.
§53. Палітычная карта і насельніцтва Афрыкі.
§54. Агульная характарыстыка гаспадаркі Афрыкі.
§55. Эканоміка-геаграфічная характарыстыка краін рэгіёна: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет.
ТЭМА 14. АЎСТРАЛІЯ I АКІЯНІЯ.
§56. Аўстралійскі Саюз.
§57. Акіянія. Новая Зеландыя.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Геаграфія, Краіны і народы, 10 клас, Лопух П.С., Страха М.Л., Сарычава В.У., Шандроха А.Г., 2019 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-22 11:09:01