Геаграфія, Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва, 11 клас, Вітчанка А.М., 2016

Геаграфія, Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва, 11 клас, Вітчанка А.М., 2016.

   Паважаныя навучэнцы! Вы прыступаеце да вывучэння завяршальнага школьнага геаграфічнага курса «Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва», у якім разглядаюцца асаблівасці развіцця сусветнай гаспадаркі, геаграфічныя аспекты глабальных праблем чалавецтва і магчымыя шляхі іх пераадолення.
Першы раздзел вучэбнага дапаможніка прысвечаны вывучэнню асноўных фактараў развіцця сусветнай гаспадаркі, іх уплыву на геаграфію галін і відаў эканамічнай дзейнасці. У другім раздзеле раскрываюцца сучасныя геаэкалагічныя праблемы геаграфічнай абалонкі і найбольш актуальныя сацыяльна-эканамічныя праблемы чалавецтва. Акрамя таго, разглядаецца значэнне рацыянальнага прыродакарыстання і стратэгіі ўстойлівага развіцця для вырашэння глабальных праблем чалавецтва.

Геаграфія, Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва, 11 клас, Вітчанка А.М., 2016


Міжнародны геаграфічны падзел працы.
Геаграфічны падзел працы адбываецца пад уплывам пэўных груп фактараў. Першую групу ўтвараюць прыродна-геаграфічныя фактары. Да іх адносяцца адрозненні прыродных умоў і нераўнамернасць у забеспячэнні краін прыроднымі рэсурсамі. Другая группа — эканоміка-геаграфічныя факторы. Да іх адносяцца адрозненні геаграфічнага становішча краіны, памераў тэрыторыі і яе канфігурацыі. Так, вялікія па плошчы краіны валодаюць больш разнастайнымі прыроднымі рэсурсамі. Напрыклад, Кітай, Расія, Індыя, Бразілія, ЗША і інш. Дзякуючы гэтаму фактару яны могуць быць актыўна ўцягнуты ў падзел працы. У сваю чаргу, малыя па плошчы краіны залежаць ад міжнароднага гандлю. Яны выкарыстоўваюць іншыя эканоміка-геаграфічныя фактары і таксама могуць быць актыўна ўцягнуты ў падзел працы. Напрыклад, Японія, Сінгапур і інш. Па меры развіцця чалавечага грамадства роля гэтых дзвюх груп фактараў слабее. Да трэцяй трупы фактараў адносяцца вынікі навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Краіны могуць адрознівацца паміж сабой па колькасці навуковых вынаходніцтваў, укараненняў у вытворчасць і інш. Чацвёртая група ўключае сацыяльна-эканамічныя і сацыяльна-палітычныя фактары. Яны заключаюцца ў адрозненнях гістарычнага і эканамічнага развіцця, знешнеэканамічных сувязей, структуры гаспадаркі, колькасці насельніцтва і інш. (мал. 5).

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
Уводзіны.
Раздзел I Геаграфія сусветнай гаспадаркі.
Тэма 1. Фактары развіцця сусветнай гаспадаркі.
§1. Сусветная гаспадарка як глабальная геаграфічная сістэма.
§2. Міжнародны геаграфічны падзел працы.
§3. Інтэрнацыяналізацыя і транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі.
§4. Міжнародная эканамічная інтэграцыя.
§5. Навукова-тэхнічная рэвалюцыя як рухаючая сіла развіцця сусветнай гаспадаркі.
§6. Міжнародныя эканамічныя адносіны і глабалізацыя сусветнай гаспадаркі.
Тэма 2. Геаграфія сектараў сусветнай гаспадаркі.
§7. Геаграфія сельскай гаспадаркі свету.
§8. Геаграфія прамысловасці свету.
§9. Геаграфія энергетыкі свету.
§10. Геаграфія металургіі свету.
§11. Геаграфія машынабудавання свету.
§12. Геаграфія хімічнай прамысловасці свету.
§13. Лёгкая і харчовая прамысловасць свету.
§14. Геаграфія сферы паслуг.
Раздзел II Глабальныя праблемы чалавецтва.
Тэма 3. Геаэкалагічныя праблемы геаграфічнай абалонкі.
§15. Геаэкалагічныя праблемы літасферы.
§16. Асноўныя прычыны і следствы парушэння геаэкалагічных функцый літасферы.
§17. Геаэкалагічныя праблемы атмасферы.
§18. Магчымыя змяненні клімату і іх наступствы.
§19. Геаэкалагічныя праблемы гідрасферы.
§20. Праблема дэфіцыту прэснай вады.
§21. Геаэкалагічныя праблемы біясферы.
§22. Роля біёты ў біясферы і гаспадарчай дзейнасці чалавека. Праблема захавання прыроднай разнастайнасці Зямлі.
Тэма 4. Сацыяльна-эканамічныя глабальныя праблемы.
§23. Дэмаграфічная праблема.
§24. Харчовая праблема.
§25. Мінеральна-рэсурсная праблема.
§26. Энергетычная праблема.
§27. Палітычная геаграфія і геапалітыка.
§28. Сучасныя геапалітычныя праблемы і рэгіянальныя канфлікты.
Тэма 5. Шляхі вырашэння глабальных праблем чалавецтва.
§29. Рацыянальнае прыродакарыстанне.
§30. Геаграфічныя аспекты стратэгіі ўстойлівага развіцця чалавецтва.
Заключэнне.
Кароткі слоўнік тэрмінаў і паняццяў.
Дадатак 1.
Дадатак 2.
Спіс выкарыстаных крыніц.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Геаграфія, Сусветная гаспадарка і глабальныя праблемы чалавецтва, 11 клас, Вітчанка А.М., 2016 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-22 11:47:16