Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020

Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020.

   Вы прыступаеце да вывучэння асноўнага школьнага курса па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Ён называецца «Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету» і цесна звязаны з ведамі, якія вы атрымалі раней. Вы вывучылі пачатковы курс сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і ведаеце асновы геаграфіі насельніцтва. Вы атрымалі веды аб рэгіёнах, краінах свету — аб іх прыродных рэсурсах, гаспадарцы і яе спецыялізацыі, асноўных эканамічных цэнтрах. Вы навучыліся адрозніваць краіны па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Вучэбная дысцыпліна «Геаграфія Беларусі» таксама ўзбагаціла вас ведамі па эканамічнай геаграфіі. Цяпер кожны з вас зможа расказаць пра асаблівасці насельніцтва нашай краіны, з якіх галін і відаў эканамічнай дзейнас-ці складваецца наш гаспадарчы комплекс, і растлумачыць, чаму склалася такая спе-цыялізацыя. А выкарыстоўваючы геаграфічныя карты, вы ўжо ўпэўнена пракладаеце маршруты з адной вобласці ў іншую і ведаеце, дзе і якія размешчаны гарады, асноў-ныя эканамічныя цэнтры і галоўныя транспартныя артэрыі. Усе гэтыя веды спатрэбяцца і дапамогуць нам пры вывучэнні сацыяльна-эканамічнай геаграфіі свету.

Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020


Прадмет і заданы сацыяльна-эканамічнай геаграфіі свету.
Кожная навуковая дысцыпліна ўносіць свой уклад у фарміраванне нашых уяўленняў аб свеце. Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету (СЭГ свету) з'яўляецца адной з найцікавейшых геаграфіч-ных дысцыплін, таму што толькі яна дазваляе адначасова адказаць на тры пытанні аб любой тэрыторыі або краіне: якія маюцца рэсурсы, чым характарызуецца насельніцтва і як развіваецца гаспадарка. А калі да атрыманага адказу дадаць гістарычныя веды і геаграфічнае мысленне, можна зрабіць прагноз дэмаграфічнай і сацыяльна-эканамічнай будучыні краіны.

Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету — тэта галіна навукі, якая вывучае геаграфічныя заканамернасці развіцця насельніцтва, сусветнай гаспадаркі і светагаспадарчых сувязей, працэсаў на палітычнай карце свету або ў цэлым тэрытарыяльную арганізацыю грамадства ў свеце і асобных краінах у розных рэгіёнах планеты. Таму прадметам вывучэння сацыяльна-эканамічнай геаграфіі свету з'яўляюцца: дынаміка палітычнай карты свету, працэсаў, звязаных з вывучэннем геаграфіі насельніцтва; узаемаабумоўленасць прыродных рэсурсаў, гаспадаркі і грамадства; прасторавачасавыя заканамернасці дынамікі сектараў сусветнай гаспадаркі.

ЗМЕСТ.
АД АЎТАРАЎ.
УВОДЗІНЫ.
§1. Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, прадмет і задачы ў забеспячэнні ўстойлівага развіцця.
РАЗДЗЕЛ I. СУЧАСНАЯ ПАЛІТЫЧНАЯ КАРТА СВЕТУ I ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ.
ТЭМА 1. ДЫНАМІКА ПАЛІТЫЧНАЙ КАРТЫ СВЕТУ.
§2. Аб'екты палітычнай карты свету.
§3. Рэгіянальныя і лакальныя канфлікты ў свеце.
ТЭМА 2. ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ I ГЕАПАЛІТЫКА.
§4. Палітычная геаграфія.
§5. Геапалітыка, месца ў сістэме геаграфічных навук.
РАЗДЗЕЛ II. ГЕАГРАФІЯ НАСЕЛЬНІЦТВА СВЕТУ.
ТЭМА 3. ГЕАГРАФІЯ ДЭМАГРАФІЧНЫХ ПРАЦЭСАЎ.
§6. Дэмаграфічныя працэсы і іх геаграфія.
§7. Полаўзроставая структура насельніцтва свету.
§8. Тэорыя дэмаграфічнага пераходу.
ТЭМА 4. ГЕАГРАФІЯ МІЖНАРОДНАЙ МІГРАЦЫІ.
§9. Фактары і віды міграцыі насельніцтва.
§10. Міжнародная міграцыя ў сучасным свеце.
§11. Бежанства ў сучасным свеце.
ТЭМА 5. ГЕАГРАФІЯ РАССЯЛЕННЯ СВЕТУ.
§12. Размяшчэнне насельніцтва свету.
§13. Геаграфія рассялення свету.
АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ ПАЎТАРЭННЕ ПА РАЗДЗЕЛАХ I, II.
РАЗДЗЕЛ III. ГЕАГРАФІЯ СУСВЕТНАЙ ГАСПАДАРКІ.
ТЭМА 6. СТРУКТУРА I ФАКТАРЫ РАЗВІЦЦЯ СУСВЕТНАЙ ГАСПАДАРКІ.
§14. Сусветная гаспадарка, фарміраванне і развіццё.
§15. Міжнародны геаграфічны падзел працы.
§16. Транснацыяналізацыя сусветнай гаспадаркі.
§17. Міжнародная эканамічная інтэграцыя.
ТЭМА 7. ГЕАГРАФІЯ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ СВЕТУ.
§18. Структура і геаграфічныя тыпы сельскай гаспадаркі свету. Геаграфія раслінаводства свету.
§19. Геаграфія жывёлагадоўлі.
ТЭМА 8. ГЕАГРАФІЯ ПРАМЫСЛОВАСЦІ СВЕТУ.
§20. Прамысловасць свету, агульная характарыстыка.
§21. Геаграфія энергетыкі свету.
§22. Геаграфія металургіі свету.
§23. Геаграфія машынабудавання свету.
§24. Геаграфія хімічнай прамысловасці свету.
§25. Геаграфія лёгкай і харчовай прамысловасці свету.
ТЭМА 9. ГЕАГРАФІЯ СЕКТАРА ПАСЛУГ СВЕТУ.
§26. Сектар паслуг у сусветнай гаспадарцы.
§27. Геаграфія транспарту свету.
§28. Геаграфія міжнароднага турызму.
§29. Геаграфія фінансавых паслуг у свеце.
§30. Геаграфія сектара інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій свету.
АБАГУЛЬНЯЛЬНАЕ ПАЎТАРЭННЕ ПА РАЗДЗЕЛЕ III.
ЗАКЛЮЧЭННЕ.
КАРОТКІ СЛОЎНІКТЭРМІНАЎ I ПАНЯЦЦЯЎ.
ДАДАТАКІ



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-22 10:59:28