Беларуская літаратура, 9 клас, Праскаловіч В.У., Рагойша В.П., 2019

Беларуская літаратура, 9 клас, Праскаловіч В.У., Рагойша В.П., 2019.

   Дарагія сябры! У IX класе вы ўзыдзеце на яшчэ адну прыступку ў пазнанні прыгожага пісьменства, а разам з ім і ў пазнанні жыцця.
Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, адрозніваецца ад тых, па якіх вучыліся ў папярэдніх класах. Упершыню вы прыступаеце да вывучэння гісторыі беларускай літаратуры ад сівой мінуўшчыны да нашых дзён. Вас чакаюць цікавыя сустрэчы з творамі розных тыпаў культур (сярэдневяковай, рэнесансавай, Новага часу, ХХ стагоддзя). Уступіўшы праз тэксты розных эпох у дыялог з пісьменнікам, з культурай у самым шырокім сэнсе слова, вы зможаце адчуць непаўторнасць індывідуальнасці кожнага мастака слова, самабытнасць і ўнікальнасць роднай літаратуры.

Беларуская літаратура, 9 клас, Праскаловіч В.У., Рагойша В.П., 2019


Прадмова да кнігі «Юдзіф».
У кожнай з прадмоў акцэнтуецца ўвага чытача кнігі на яе ідэйнай скіраванасці. Так, апісаны Скарынам подзвіг Юдзіфі паўстае ўзорам патрыятызму, вернасці грамадзянскаму абавязку, духоўнай моцы і трываласці. Ворагі асадзілі родны горад жанчыны. Іх жорсткі камандзір Алаферн пагражаў вынішчыць усіх гараджан. Тады

ўдава Юдзіф прабіраецца ў стан ворага, заварожвае сваёй прыгажосцю Алаферна і ноччу, соннага, забівае яго. Калі раніцай ворагі ўбачылі правадыра з адсечанай галавой, яны з жахам кінуліся наўцёкі. Так адна Юдзіф выратавала родны горад і яго жыхароў ад знішчэння, праявіла гераізм і высокі патрыятызм.

У прадмове да кнігі «Юдзіф» мы сустракаемся з высокапаэтычным выказваннем Ф. Скарыны пра любасць чалавека да свайго роднага кута: «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». Вялікую «ласку» (любоў) адчуваў сам аўтар гэтых слоў да роднага Полацка і ўсёй тагачаснай Літвы-Беларусі, дзе яму пашчасціла нарадзіцца і вырасці.

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
Уводзіны.
ЧАЛАВЕК I ГРАМАДСТВА. ПОСТАЦІ АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ (9).
Ефрасіння Полацкая.
«Жыціе Ефрасінні Полацкай».
Тэорыя літпаратпуры. Жыціе.
Летапісы як помнікі літаратуры.
Тэорыя літпаратпуры. Летапіс як жанр літаратуры.
Францыск Скарына.
Прадмова да кнігі «Юдзіф».
Мікола Гусоўскі.
Паэма «Песня пра зубра».
Тэорыя літпаратпуры. Гуманізм у літаратуры.
РАМАНТЫЧНАЕ I РЭАЛІСТЫЧНАЕ АДЛЮСТРАВАННЕ ЖЫЦЦЯ Ў МАСТАЦКАЙ ЛIТАРАТУРЫ (43).
Ян Баршчэўскі.
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях».
Тэорыя літпаратпуры. Рамантычны герой.
Адам Міцкевіч.
Балада «Свіцязянка».
Канстанцін Вераніцын.
Паэма «Тарас на Парнасе».
Тэорыя літпаратуры. Народнасць літаратуры. Пародыя і бурлеск улітаратуры.
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
«Пінская шляхта».
Тэорыя літаратуры. Фарс і вадэвіль як камедыйныя жанры Францішак Багушэвіч.
Палымяным словам публіцыста.
Лірычная творчасць.
Тэорыя літаратуры. Прадмова як жанр публіцьістычнай літаратуры.
НАЦЫЯНАЛЬНАЕ I АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧАЕ Ў МАСТАЦТВЕ СЛОВА (96).
Янка Купала.
Лірыка песняра.
Паэма «Бандароўна».
Тэорыя літаратуры. Жанры лірыкі.
Якуб Колас.
Песні роднага краю.
Паэма «Новая зямля».
Тэорыя літаратуры. Паэма як жанр.
Максім Багдановіч.
Яскравыя кветкі паэтычнага вянка.
Тэорыя літаратуры. Санет.
Максім Гарэцкі.
Апавяданне «Роднае карэнне».
Тэорыя літаратуры. Вобразы аўтара і апавядальніка.
ЧАЛАВЕК У ЧАСЕ I ПРАСТОРЫ Ў ТВОРАХ ВЕЛАРУСКАЙ ЛIТАРАТУРЫ (169).
Кузьма Чорны.
Апавяданне «На пыльнай дарозе».
Тэорыя літаратуры. Псіхалагізм у літаратуры.
Аркадзь Куляшоў.
«Сэрца абпалена смагай радка».
Тэорыя літпаратпуры. Лірычны герой.
МаксімТанк.
Паэта хлеб надзённы.
Тэорыя літаратуры. Рытміка-інтанацыйны лад верша.
Іван Шамякін.
Аповесць «Непаўторная вясна».
Янка Брыль.
Апавяданне «Меmеntо mоrі».
Уладзімір Караткевіч.
Аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха».
Тэорыя літаратуры. Аповесць.
Яўгенія Янішчыц.
Лірыка.
Паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год.
Нашы праекты.
Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.
Дадатак.
Спіс выкарыстаных крыніц.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Беларуская літаратура, 9 клас, Праскаловіч В.У., Рагойша В.П., 2019 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-11-24 04:20:54