Па гэтай кнізе вы пачнёце вывучаць раздзел матэматыкі, які называецца алгебра. Гэта навука вывучае аперацыі з разнастайнымі матэматычнымі аб’ектамі. Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, кожны з якіх падзяляецца на параграфы
Кожны раздзел вучэбнага дапаможніка заканчваецца раздзеламі «Практычная матэматыка», «Выніковая самаацэнка», «Займальная матэматыка». У іх вы адшукаеце задачы на прымяненне матэматыкі ў разнастайных галінах жыцця, пералік патрабаванняў да засваення тэарэтычнага матэрыялу і практычныя заданні для самаправеркі, а таксама задачы для тых, хто захапляецца матэматыкай.








