Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017

Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017.

   У гэтым годзе вы пачынаеце вывучэнне новага школьнага прадмета — хіміі. Тэта вельмі цікавая навука, якая дапаможа вам правільна разумець навакольны свет і тлумачыць розныя з’явы, якія адбываюцца навокал. Яна дасць вам адказы на многія пытанні і пашырыць ваш кругагляд.
Ці з’яўляюцца для вас новымі словы хімія, хімічны? Вядома ж, не! Вы ўжо чулі іх дома, у школе, па тэлебачанні. Тэта сведчыць аб тым, што хімія і ўсё, што з ёй звязана, стала неад’емнай часткай жыцця чалавека, яго паўсядзённай дзейнасці.

Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017


Рэчыва — гэта тое, з чаго складаюцца фізічныя целы.
Большасць цел складаецца з некалькіх розных рэчываў. Гэта, напрыклад, добра знаёмыя вам смартфон, ліхтарык, нажніцы, прас (мал. 2). Няцяжка здагадацца, што яны зроблены, як мінімум, з двух рэчываў — жалеза і пластмасы.

У цяперашні час вядома больш за 130 млн розных рэчываў. Некаторыя з іх, напрыклад вада, кісларод, вуглякіслы газ, сустракаюцца ў прыродзе. Большасць жа рэчываў, у тым ліку знаёмыя вам капрон і поліэтылен, хімікі атрымліваюць штучна. Штогод яны ствараюць некалькі мільёнаў новых рэчываў.

Многія рэчывы знаходзяць шырокае практычнае прымяненне. Яны ўваходзяць у састаў лякарстваў, вітамінаў, харчовых дабавак, фарбавальнікаў, мыйных сродкаў. Рэчывы з’яўляюцца састаўнымі часткамі матэрыялаў. Так звычайна ў прамысловасці называюцца сумесі рэчываў, з якіх вырабляюць розныя прадметы. Матэрыяламі з’яўляюцца, напрыклад, гума, папера, драўніна, хімічныя валокны.

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
Як карыстацца вучэбным дапаможнікам.
Агульныя правілы паводзін і работы ў кабінеце хіміі.
Уводзіны.
§1. Што вывучае хімія?.
Лабараторны дослед 1. Вывучэнне фізічных уласцівасцей рэчываў.
§2. Хімія ўчора, сёння, заўтра.
§3. Знаёмства з хімічнай лабараторыяй.
Практычная работа 1. Прыёмы абыходжання з найпрасцейшым лабораторным абсталяваннем.
§4. Чыстыя рэчывы і сумесі.
Практычная работа 2. Раздзяленне неаднароднай сумесі.
Раздзел I. Асноўныя хімічныя паняцці.
§5. Атамы. Хімічныя элементы.
§6. Адносная атамная маса хімічных элементаў.
§7. Малекулы. Простыя рэчывы.
§8. Складаныя рэчывы.
§9. Хімічная формула.
§10. Валентнасць.
§11. Адносная малекулярная і адносная формульная масы.
§12. З’явы фізічныя і хімічныя. Прыметы хімічных рэакцый.
Практычная работа 3. Вывучэнне прымет хімічных рэакцый і ўмоў іх працякання.
§13. Закон захавання масы рэчываў. Хімічныя ўраўненні.
§14. Састаўленне ўраўненняў хімічных рэакцый.
Раздзел II. Кісларод.
§15. Паветра. Кісларод і азон.
Лабараторны дослед 2. Зборка найпрасцейшых прыбораў для атрымання і збірання газаў.
§16. Фізічныя ўласцівасці кіслароду. Атрыманне кіслароду.
§17. Хімічныя ўласцівасці кіслароду.
§18. Рэакцыі гарэння.
Практычная работа 4. Атрыманне кіслароду і вывучэнне яго ўласцівасцей.
§19. Аксіды.
Раздзел III. Вадарод.
§20. Вадарод — хімічны элемент і простае рэчыва.
§21. Хімічныя ўласцівасці вадароду.
§22. Паняцце аб кіслотах.
Лабараторны дослед 3. Уздзеянне кіслот на індыкатары.
§23. Вылучэнне вадароду ў рэакцыях кіслот з металамі.
Лабараторны дослед 4. Узаемадзеянне кіслот з металамі.
§24. Солі — прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў малекулах кіслот на металы.
Практычная работа 5. Атрыманне вадароду і вывучэнне яго ўласцівасцей.
Раздзел IV. Вада.
§25. Састаў і фізічныя ўласцівасці вады.
§26. Хімічныя ўласцівасці вады.
Лабараторны дослед 5. Дзеянне шчолачаў на індыкатары.
§27. Рэакцыя нейтралізацыі.
Практычная работа 6. Рашэнне экстры ментальных задач.
Прадметны паказальнік.
Адказы.
Дадатак 1.
Дадатак 2.
Спіс дадатковай літаратуры па хіміі.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-03 16:54:19