Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021

Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021.

   Раздзел школьнага курса біялогіі, які вывучаецца ў 10-м і 11-м класах, прысвечаны разгляду агульных заканамернасцей жывой прыроды. У гэтым навучальным годзе вы працягнеце знаёмства з найважнейшымі прыроднымі працэсамі і з’явамі, законамі існавання і ўзаемадзеяння біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.
Вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуюць клеткі жывых арганізмаў, якія рэчывы ўваходзяць у іх састаў і ў чым заключаецца біялагічная роля гэтых злучэнняў. Вы пазнаёміцеся з няклетачнымі формамі жыцця, пашырыце свае ўяўленні пра працэсы жыццядзейнасці і механизмы іх рэгуляцыі. Таксама вы вывучыце заканамернасці эвалюцыі жывых арганізмаў, іх спадчыннасці і зменлівасці. Атрыманыя веды дапамогуць вам знайсці адказы на многія пытанні пра жывую прыроду, сфарміраваць цэласную навуковую карціну навакольнага свету, спатрэбяцца ў штодзённым жыцці.

Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021


Арганічныя рэчывы. Амінакіслоты. Бялкі.
Нізкамалекулярныя і высокамалекулярныя арганічныя рэчывы. Неад’емным складальнікам усяго жывога з’яўляюцца арганічныя рэчывы, назва якіх паходзіць ад слова «арганізм». Гэтыя злучэнні забяспечва-юць працяканне найважнейшых працэсаў жыццядзейыасці, і жыццё на Зямлі без іх удзелу немагчыма. Арганічныя рэчывы складаюць у сярэднім 20—30 % масы жывых арганізмаў. Іх малекулы складаюцца, галоўным чынам, з атамаў вугляроду, вадароду і кіслароду. У састаў многіх біяла-гічна важных арганічных злучэнняў уваходзяць і іншыя элементы. На-прыклад, малекулы бялкоў таксама змяшчаюць азот і серу, нуклеінавыя кіслоты — азот і фосфар.

Нізкамалекулярныя арганічныя рэчывы характарызуюцца параў-нальна невялікай малекулярнай масай і адносна простай будовай. Гэта амінакіслоты, монацукрыды, нуклеатыды, карбонавыя кіслоты, спірты і да т. п. Складаныя па структуры злучэнні, малекулярная маса якіх скла-дае ад некалькіх тысяч да мільёнаў, называюць высокамалекулярнымі. Да іх належаць бялкі, поліцукрыды і нуклеінавыя кіслоты. Малекулы гэтых рэчываў складаюцца з мноства звёнаў, якія паўтараюцца, — мана-мераў. Манамеры могуць быць аднолькавымі ці адрознівацца па саставе. 3 курса хіміі вы ведаеце, што такія злучэнні называюцца палімерамі. Ма-намерамі бялкоў з’яўляюцца амінакіслоты, манамерамі поліцукрыдаў — монацукрыды, малекулы нуклеінавых кіслот пабудаваны з нуклеатыдаў.

Змест.
Ад аўтараў.
Уводзіны.
Раздзел 1 Хімічныя кампаненты жывых арганізмаў.
§1. Утрыманне хімічных элементаў у арганізме.
Макра- і мікраэлементы.
§2. Хімічныя злучэнні ў жывых арганізмах.
Неарганічныя рэчывы.
§3. Арганічныя рэчывы. Амінакіслоты. Бялкі.
§4. Уласцівасці і функцыі бялкоў.
§5. Вугляводы.
§6. Ліпіды.
§7. Нуклеінавыя кіслоты. Будова і функцыі ДНК.
§8. Будова і функцыі РНК. АТФ.
§9. Біялагічна актыўныя рэчывы.
Раздзел 2 Клетка — структурная і функцыянальная адзінка жывых арганізмаў.
§10. Клетачная тэорыя. Агульны план будовы клеткі.
§11. Паверхневы апарат клеткі.
§12. Гіялаплазма. Цыташкілет. Немембранныя арганоіды.
§13. Мембранныя арганоіды.
§14. Ядроклеткі.
§15. Асаблівасці будовы клетак пракарыёт і эўкарыёт.
§16. Клетачны цыкл. Рэплікацыя ДНК.
§17. Мітоз. Амітоз.
§18. Меёз.
§19. Будова і ўтварэнне палавых клетак
Раздзел 3 Абмен рэчываў і пераўтварэнне энергіі ў арганізме.
§20. Агульная характарыстыка абмену рэчываў і пераўтварэння энергіі.
§21. Клетачнае дыханне. Браджэнне.
§22. Фотасінтэз.
§23. Генетычны код і яго ўласцівасці.
§24. Рэалізацыя спадчыннай інфармадыі.
Раздзел 4 Няклетачныя формы жыцця — вірусы.
§25. Будова, разнастайнасць і размнажэнне вірусаў.
§26. Вірусныя захворванні і іх прафілактыка.
Раздзел 5 Роля рэгуляцыі і імуннай сістэмы ў падтрыманні пастаянства ўнутранага асяроддзя арганізма.
§27. Рэгуляцыя жыццёвых функцый арганізма.
§28. Агульная (неспецыфічная) ахова ўнутранага асяроддзя арганізма.
§29. Спецыфічная імунная ахова ўнутранага асяроддзя арганізма.
Раздзел 6 Спадчыннасць і зменлівасць арганізмаў.
§30. Монагібрыднае скрыжаванне. Першы і другі законы Мендэля.
§31. Цыталагічныя асновы наследавання прымет пры монагібрыдным скрыжаванні.
§32. Узаемадзеянне алельных генаў. Аналізуючае скрыжаванне.
§33. Дыгібрыднае скрыжаванне. Трэці закон Мендэля.
§34. Храмасомная тэорыя спадчыннасці.
§35. Генетыка полу.
§36. Мадыфікацыйная зменлівасць.
§37. Генатыпічная змешгівасць.
§38. Вывучэнне спадчыннасці і зменлівасці чалавека.
§39. Спадчынныя хваробы чалавека.
Раздзел 7 Селекцыя і біятэхналогія.
§40. Селекцыя і яе роля ў жыцці чалавецтва.
§41. Біятэхналогія і яе роля ў развіцці чалавецтва ў XXI ст. Трансгенныя расліны.
§42. Біятэхналогія і яе роля ў развіцці чалавецтва ў XXI ст. Трансгенныя мікраарганізмы і жывёлы. Клетачная інжынерыя.
Раздзел 8 Эвалюцыя арганічнага свету.
§43. Асноўныя гіпотэзы паходжання жыцця.
§44. Гісторыя развіцця эвалюцыйных поглядау.
§45. Асноўныя йалажэнні сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі.
Папуляцыя — элементарная адзінка эвалюцыі.
Перадумовы эвалюцыі.
§46. Рухаючыя сілы эвалюцыі.
§47. Вынікі эвалюцыі.
§48. Асноўныя доказы эвалюцыі.
§49. Прагрэс і рэгрэс у эвалюцыі. Шляхі дасягнення біялагічнага прагрэсу. Спосабы ажыццяўлення эвалюцыйнага йрацэсу.
§50. Прынцыпы сістэматыкі. Сучасная біялагічная сістэма.
§51. Фарміраванне ўяўленняў йра эвалюцыю чалавека.
Месца чалавека ў заалагічнай сістэме.
§52. Этапы і напрамкі эвалюцыі чалавека.
§53. Фактары эвалюцыі чалавека. Чалавечыя расы.
Эвалюцыя чалавека на сучасным этане.
Прыклады рашэння задач.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-11-02 15:29:10