Фрагмент из книги:
Людзі не могуць існаваць без мовы. Няма ні аднаго віду дзейнасці чалавека, дзе б ні выкарыстоўвалася мова. З дапамогай мовы людзі пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодаць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы. Яна дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць і пішуць, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі.








