Вы ўжо пазнаёміліся з гісторыяй Старажытнага Усходу і Амерыкі. Зараз мы пераходзім да вывучэння першых цывілізацый, якія ўзніклі ў Еўропе. Гэтымі цывілізацыямі былі Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым. Разам яны складаюць адзіную антычную цывілізацыю, або анты????чнасць. Паняцце «антычнасць» паходзіць ад лацінскага слова «антыквус», што азначае «старажытны», або «старажытнасць». Але яно адносіцца толькі да грэка-рымскай старажытнасці. Калыскай антычнасці з’яўляецца Старажытная Грэцыя. Дасягненні Старажытнай Грэцыі атрымаў у спадчыну Старажытны Рым. Грэка-рымская старажытнасць стала асновай сучаснай еўрапейскай цывілізацыі. Вялікую ролю ў гісторыі антычных дзяржаў, а гэта значыць і ўсёй Еўропы, адыгралі так званыя варварскія народы.








