Все для школьников, студентов, учащихся, преподавателей и родителей - Обучалка - Obuchalka.org

Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021

25.09.21 16:57
Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021.

   Раздзел школьнага курса біялогіі, які вывучаецца ў 10-м і 11-м класах, прысвечаны разгляду агульных заканамернасцей жывой прыроды. У гэтым навучальным годзе вы працягнеце знаёмства з найважнейшымі прыроднымі працэсамі і з’явамі, законамі існавання і ўзаемадзеяння біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.
Вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуюць клеткі жывых арганізмаў, якія рэчывы ўваходзяць у іх састаў і ў чым заключаецца біялагічная роля гэтых злучэнняў. Вы пазнаёміцеся з няклетачнымі формамі жыцця, пашырыце свае ўяўленні пра працэсы жыццядзейнасці і механизмы іх рэгуляцыі. Таксама вы вывучыце заканамернасці эвалюцыі жывых арганізмаў, іх спадчыннасці і зменлівасці. Атрыманыя веды дапамогуць вам знайсці адказы на многія пытанні пра жывую прыроду, сфарміраваць цэласную навуковую карціну навакольнага свету, спатрэбяцца ў штодзённым жыцці.

Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021
Читать Біялогія, 11 класс, Дашкоў М.Л., Песфкевіч А.Г., Галавач А.М., 2021
 

Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020

25.09.21 16:42
Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020.

   Дарагія сябры! Вы прыступаеце да вывучэння завяр-шальнага раздзела школьнага курса біялогіі, прысвечанага агульным біялагічным заканамернасцям, характэрным для жывых сістэм рознага ўзроўню арганізацыі. Гэты раздзел біялогіі вельмі важны для фарміравання правільнага і цэ-ласнага ўяўлення пра законы існавання жыцця на Зямлі.
У межах дадзенага курса вы атрымаеце асновы экалагічных ведаў, а таксама ўяўленне пра размнажэнне і развіццё арганізмаў. Тэта дапаможа вам зразумець законы існавання жывой прыроды на ўзроўні асобных арганізмаў і надарганізменных біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.

Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020
Читать Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020
 

Біялогія, 9 класс, Барысаў А.Л., Анціпенка А.А., Рагожнікаў А.М., 2019

25.09.21 16:32
Біялогія, 9 класс, Барысаў А.Л., Анціпенка А.А., Рагожнікаў А.М., 2019.

   Дарагія сябры! У гэтым годзе вы працягнеце вывучаць біялогію. Вас чакае займальнае падарожжа ў свет ведаў аб чалавеку. Вельмі хутка вы даведаецеся, як пабудаваны і як функцыянуе ваш арганізм, як засцерагчыся ад хвароб, як правільна аказаць першую дапамогу і інш. Сучасная навука дамаглася прыметных поспехаў у справе захавання і ўмацавання здароўя чалавека. Але задумайцеся, ці не мы самі часта вінаваты ў нездавальняючым стане свайго здароўя? Што, на ваш погляд, лягчэй і прасцей: прадухіліць хваробу або вылечыць?

Біялогія, 9 класс, Барысаў А.Л., Анціпенка А.А., Рагожнікаў А.М., 2019
Читать Біялогія, 9 класс, Барысаў А.Л., Анціпенка А.А., Рагожнікаў А.М., 2019
 

Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018

25.09.21 16:21
Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018.

   У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі і іх узаемадзеяннем з навакольным асяроддзем. У восьмым класе вы вывучыце новы цікавы раздзел бія-логіі — заалогію — навуку пра жывёл.
Вам трэба будзе пазнаёміцца з будовай і асаблівасцямі жыццядзейнасці жывых арганізмаў царства Жывёлы, з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзевяць раздзелаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю пра тое, аб чым вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Раздзелы складаюцца з параграфаў.

Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018
Читать Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018
 

Беларуская мова, 8 класс, Бадзевіч З.І., Саматыя І.М., 2020

25.09.21 16:12
Беларуская мова, 8 класс, Бадзевіч З.І., Саматыя І.М., 2020.

Фрагмент из книги:
Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, мае назву «Бе-ларуская мова». Мова — складаная шматузроўневая з’ява. Вы ўжо ведаеце такія яе адзіпкі, як гук, што вывучаўся ў раздзеле «Фане-тыка», слова, што вывучалася ў раздзелах «Лексіка», «Словаўтва-рэнне», «Марфалогія».
Вядома вам і тое, што мова — тэта агульназразумелы для ўсіх людзей, якія ёю карыстаюцца, сродак зносін, захавання інфармацыі і перадачы ведаў. Маўленне — вопыт (практыка) ужывання моўных сродкаў (слоў, выказванняў, стыляў) у працэсе зносін, абмену думкам!. Ступень валодання мовай залежыць ад таго, як размаўляюць вакол, ад адносін чалавека да роднай мовы, ад узроўню яго адука-ванасці, працоўнай дзейнасці, інтарэсаў і інш.

Беларуская мова, 8 класс, Бадзевіч З.І., Саматыя І.М., 2020
Читать Беларуская мова, 8 класс, Бадзевіч З.І., Саматыя І.М., 2020
 

Беларуская мова, 7 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Язерская С.А., 2020

25.09.21 15:43
Беларуская мова, 7 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Язерская  С.А., 2020.

Фрагмент из книги:
БМоўная норма — гэта агульнапрынятае ўжыванне моўных сродкаў. Нормы бываюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, стылі стыч ныя, арфаграфічныя і пунктуацыйныя.

Беларуская мова, 7 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Язерская  С.А., 2020
Читать Беларуская мова, 7 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Язерская С.А., 2020
 

Беларуская мова, 6 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019

25.09.21 15:24
Беларуская мова, 6 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019.

Фрагмент из книги:
Беларуская мова — тэта нацыянальная мова беларускага народа. Нацыянальная мова — мова, якая з’яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі.
Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступав ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў.

Беларуская мова, 6 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019
Читать Беларуская мова, 6 класс, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019
 

Беларуская мова, 5 класс, Частка 2, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019

25.09.21 15:04
Беларуская мова, 5 класс, Частка 2, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019.

Фрагмент из книги:
Можна сцвярджаць, што першыя навуковыя веды, якія свядома набывае чалавек, звязаны з гукавым ладам мовы. Ужо ў першыя месяцы жыцця дзіця ўважліва прыслухоўваец-ца да маўлення дарослых. Перш чым засвоіць асобныя словы і фразы, яно ўпэўнена адрознівае інтанацыю. Малы супакой-ваецца, калі чуе разважныя словы, кідаецца ў плач ад гучна-га голасу. Немаўляты яшчэ самі не могуць размаўляць, але вельмі рана пачынаюць разумець мову.
Наступныя крокі на шляху да ведаў таксама звязаны з авалоданнем гукавым ладам мовы. Вельмі хутка ў малога ўзнікае жаданне не толькі моўчкі слухаць бацькоў, але і самому выказацца: паклікаць маму, папрасіцца на рукі да таты, адмовіцца ад кашы.

Беларуская мова, 5 класс, Частка 2, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019
Читать Беларуская мова, 5 класс, Частка 2, Валочка Г.М., Зелянко В.У., Мартынкевіч С.В., Якуба С.М., 2019
 
Cтраница 5362 из 15585

RSS лента ГДЗ, ЕГЭ, ГИА, подготовка к экзаменам, книги, наука и обучение, презентации, словари, все для преподавателей, школьников 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10 и 11 класса и студентов. А ты НАШОЛ то, что тебе нужно?Подписаться на RSS ленту ГДЗ, ЕГЭ, ГИА, подготовка к экзаменам, книги, готовые домашние задания, наука и обучение, анекдоты, презентации, словари, все для преподавателей, школьников для всех классов и студентов всех курсов. А ты Нашёл то, что тебе нужно?