Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020

Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020.

   Вы прыступаеце да вывучэння вучэбнага прадмета «Чарчэнне», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне прыёмаў чытання чарцяжоў і выканання графічных відарысаў, развіццё мыслення, прасторавага ўяўлення і творчага патэнцыялу асобы.
Развітае прасторавае ўяўленне патрабуецца людзям шмат якіх прафесій: матэматыкам і фізікам, дызайнерам і архітэктарам, мастакам і канструктарам, інжынерам і будаўнікам, мадэльерам і хімікам, эканамістам і юрыстам. Шмат якія навукі вывучаюцца і тлумачадца пры дапамозе чарцяжоў, таму што чарцёж забяспечвае нагляднасць відаў любых вырабаў (прадметаў).

Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020


Кампаноўка чарцяжа.
Калі вы ўпершыню пачынаеце выконваць чарцёж, можа ўзнік-нуць праблема размяшчэння чарцяжа на плошчы ліста паперы. У выніку чарцёж або не змяшчаецца ў адведзеным яму полі, або займае толькі яго частку. Каб пазбегнуць гэтых памылак, неабходна выканаць кампаноўку чарцяжа, г. зн. размясціць відарысы, памеры і надпісы на полі чарцяжа (унутры рамкі).

Паколькі мы ўспрымаем відарыс прадмета не ізалявана, а разам з лістом, на якім ён размешчаны, то паміж велічынямі відарыса і лістом паперы павінна існаваць пэўная прапарцыянальная залежнасць — кампазіцыйная раўнавага. Адной з асноў кампаноўкі з’яўляецца прынцып раўнавагі відарысаў з лістом, на якім яны размешчаны. Відарысы на чарцяжы павінны быць размешчаны такім чынам, каб была магчымасць правільна нанесці памеры і выканаць неабходныя надпісы.

Самы просты спосаб дасягнення раўнавагі на чарцяжы — тэта раўнамернае размеркаванне відарысаў. Па магчымасці яны павінны ўраўнаважваць фармат ліста, г. зн. размяшчацца на ім раўнамерна, без канцэнтрацыі ў адным месцы.

Змест.
Ад аўтараў.
Раздзел 1. Геаметрычнае чарчэнне.
§1. Віды графічных відарысаў.
§2. Чарцёжныя матэрыялы, інструменты і прылады.
§3. Правілы афармлення чарцяжоў: фарматы лістоў чарцяжоў, маштабы.
§4. Лініі чарцяжа.
§5. Кампаноўка чарцяжа.
§6. Шрыфты чарцёжныя.
§7. Асноўныя правілы нанясення памераў.
§8. Дзяленне адрэзка на роўныя часткі. Пабудова і дзяленне вуглоў.
§9. Дзяленне акружнасці на роўныя часткі.
§10. Спосабы пабудовы спалучэння.
Раздзел 2. Праекцыйнае чарчэнне.
§11. Праецыраванне формы прадмета. Прамавугольнае праецыраванне на адну плоскасць праекцый.
§12. Прамавугольнае праецыраванне на дзве плоскасці праекцый. Метад Монжа.
§13. Прамавугольнае праецыраванне на тры плоскасці праекцый.
§14. Выгляды чарцяжа. Размяшчэнне выглядаў на чарцяжы.
§15. Праекцыі геаметрычных цел на чарцяжах.
§16. Праекцыі пунктаў на паверхнях геаметрычных цел.
§17. Асноўныя палажэнні аксонаметрычнага праецыравання.
§18. Пабудова аксонаметрычных праекцый плоскіх фігур і акружнасцей.
§19. Аксонаметрычныя праекцыі геаметрычных цел. Знаходжанне пунктаў, якія ляжаць на паверхні геаметрычных цел.
§20. Тэхнічны рысунак.
Раздзел 3. Машынабудаўнічае чарчэнне.
§21. Мясцовыя і дадатковыя выгляды.
§22. Паняцце пра разрэз. Выкананне і абазначэнне разрэзу.
§23. Злучэнне на чарцяжы часткі выгляду і часткі разрэзу.
§24. Паняцце пра сячэнне. Выкананне і абазначэнне сячэнняў.
§25. Адлюстраванне і абазначэнне разьбы.
§26. Злучэнні дэталей. Чарцяжы разьбовых злучэнняў дэталей.
§27. Выкананне эскіза дэталі.
§28. Прызначэнне і асаблівасці чарцяжоў агульнага выгляду і зборачнага чарцяжа вырабу.
§29. Чытанне чарцяжоў дэталей на аснове аналізу формы і іх прасторавага размяшчэння.
§30. Будаўнічыя чарцяжы. Паслядоўнасць чытання будаўнічых чарцяжоў.
§31. Сістэмы аўтаматызаванага праектавання для стварэння 2D-чарцяжоў і 3D-мадэліравання.
ДАДАТКІ.
ПРАДМЕТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-22 02:55:57