Дарагія сябры! У гэтым годзе вы пачынаеце вывучаць новы прадмет — біялогію. Вы будзеце вучыцца пазнаваць навакольны свет жывой прыроды. I дапаможа вам у гэтым падручнік, які вы трымаеце ў руках.
Тэкст падручніка падзелены на главы і параграфы. На пачатку кожнага параграфа знаходзіцца рубрыка «Вы даведаецеся, вы навучыцеся», якая сарыентуе вас на атрыманне новых ведаў і ўменняў. Чытаючы тэкст параграфа, старайцеся зразумець яго сутнасць, выдзеліць асноўныя думкі, запомніць галоўнае.








