У папярэдніх курсах геаграфіі вы пазнаёміліся з асноўнымі природными працэсамі і з’явамі, якія адбываюцца у геаграфічнай абалонцы Зямлі, а таксама з фізіка-геаграфічнымі асаблівасцямі прыроды мацерыкоў і акіянаў. Атрыманыя веды дапамогуць вам у гэтым навучальным годзе асвоіць асновы новага раздзела геаграфічнай навукі — грамадскай, або сацыяльна-эканамічнай, геаграфіі. Вы пазнаёміцеся з асноўнымі паняццямі сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, з асаблівасцямі насельніцтва і яго гаспадарчай дзейнасці ў свеце, асобных рэгіёнах і краінах, з заканамернасцямі тэрытарыяльнай арганізацыі эканамічнага жыцця грамадства. Мацерыкі ў дадзеным курсе разглядаюцца як макрарэгіёны, у іх складзе — рэгіёны і краіны, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца часткай рэгіёнаў.
