Чарчэнне, 10 класс, Бежанар Ю.П., Чарнова А.М., Семянтоўская В.В., 2020.
Вы прыступаеце да вывучэння вучэбнага прадмета «Чарчэнне», мэтай якога з’яўляецца фарміраванне прыёмаў чытання чарцяжоў і выканання графічных відарысаў, развіццё мыслення, прасторавага ўяўлення і творчага патэнцыялу асобы.
Развітае прасторавае ўяўленне патрабуецца людзям шмат якіх прафесій: матэматыкам і фізікам, дызайнерам і архітэктарам, мастакам і канструктарам, інжынерам і будаўнікам, мадэльерам і хімікам, эканамістам і юрыстам. Шмат якія навукі вывучаюцца і тлумачадца пры дапамозе чарцяжоў, таму што чарцёж забяспечвае нагляднасць відаў любых вырабаў (прадметаў).