Чарчэнне, 9 класс, Вінаградаў В.Н., 2014.
Перад вамі падручнік па новым прадмеце — «Чарчэнне», які забяспечвае вывучэнне рознай графічнай інфармацыі пра аб’екты і з’явы навакольнага свету.
На аснове навуковых уяўленняў, сістэмы канструктарскай дакументацыі і іншых даных чарчэнне дае чалавеку пэўны мінімум адукацыі, які дазваляе яму арыентавацца ў шырокім коле графічных інфармацыйных сродкаў. Яно фарміруе навыкі графічнай дзейнасці, развівае прасторавыя ўяўленні, дазваляе далучыцца да графічнай культуры грамадства.