Дарагія дзевяцікласнікі! Вы трымаеце ў руках вучэбны дапаможнік па інфарматыцы. Гэта навука становіцца найважнейшым складальнікам усёй сістэмы навуковага пазнання і вызначае шляхі фарміравання інфармацыйнага грамадства, заснаванага на ведах. Паскарэнне тэмпаў росту аб’ёмаў інфармацыі прывяло да неабходнасці шукаць новыя шляхі для захоўвання і апрацоўкі інфармацыі і спрыяла з’яўленню і развіццю воблачных тэхналогій. У пачатку XXI ст. валоданне камп’ютарнымі інфармацыйнымі тэхналогіямі стала такім жа важным элементам агульнай культуры сучаснага чалавека, як уменне пісьменна пісаць і правільна выказваць свае думкі. Метады інфармацыйнага мадэлявання адкрываюць новыя магчымасці для вывучэння прыроды, чалавечага грамадства і інш.
