У IX класе вы працягнеце вывучэнне прадмета «Працоўнае навучанне. Абслуговая праца» па раздзелах «Асновы гатавання ежы», «Асновы пашыву швейных вырабаў», «Асновы дамаводства», «Асновы вырошчвання раслін». Кожны з гэтых раздзелаў прызваны раскрыць сакрэты абслуговай працы. Вы будзеце авалодваць тэарэтычнымі ведамі, удасканальваць практычныя ўменні і навыкі, набываць новыя.
