Перад вамі вучэбны дапаможнік па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне. Тэхнічная праца». Працуючы з ім, вы атрымаеце звесткі аб канструкцыйных матэрыялах, такіх як дрэва і метал, навучыцеся рабіць вырабы з іх. Даведаецеся аб прызначэнні інструментаў і прыстасаванняў для апрацоўкі матэрыялаў, авалодаеце прыёмамі працы з імі. Пазнаёмі-цеся з прафесіямі людзей, якія працуюць у сферы вытворчасці.
