Ёсць розныя легенды. У адной з іх гаворыцца, што на нашай зямлі даўным-даўно жылі белыя людзі. Яны насі-лі белае адзенне з саматканай тканіны, мелі светла-русыя валасы, белы колер скуры. Вось і называлі іх беларусамі, а іх зямлю — Беларуссю.
Другая версія — гістарычная. Калі на старажытныя славянскія землі напалі татара-манголы, то шмат бяды нарабілі. Мноства гарадоў захапілі. А беларусы адбіліся, засталіся «белымі», «чыстымі ад ворагаў». Вось ад таго і — Белая Русь, Беларусь.
