Працоўнае навучанне, Абслуговая праца, 7 клас, Сталярова С.І., 2015.
У гэтым годзе вы працягнеце знаёміцца з рознымі раздзеламі абслуговай працы, будзеце ўдасканальваць тэарэтычныя веды, практычныя ўменні, навыкі і набываць новыя.
Вы пачняце вывучэнне прадмета з раздзела «Асновы прыгатавання ежы», дзе працягнеце развіваць свае кулінарныя здольнасці. Для вывучэння вам прапанаваны матэрыял пра хімічны састаў ежы, пра сервіроўку стала да абеду, правілы карыстання сталовымі прыборамі. У вучэбным дапаможніку прадстаўлены цікавы асартымент кулінарных страў: стравы з агародніны, мяса, рыбы, першыя стравы. Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі гэтых вырабаў, патрабаваннямі да іх, правіламі прыгатавання і падачы. Тэарэтычны матэрыял змяшчае шмат карыснай і цікавай інфармацыі.
