Сусветная гісторыя са старажытных часоу да канца XVIII ст., Вучэбны дапаможнік для 10 класа, Прохараў А.А., 2019.
Паважаныя дзесяцікласнікі! У гэтым годзе вас зноў чакае сустрэча з гісторыяй ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII ст. Вы можаце задаць пытанне: на-вошта зноў вывучаць тое, што ўжо было пройдзена? 3 асноўнымі гістарычнымі падзеямі вы сапраўды знаёмыя. А цяпер вам трэба сістэматызаваць і абагульніць веды, сфарміраваць цэласную карціну гістарычнага мінулага. На працягу гісто-рыі чалавецтва грамадства развівалася ад простых формаў арганізацыі да болын складаных, і кожная стадыя гістарычнага працэсу мела сваю логіку. Вам трэба навучыцца разумець, як з мноства фактаў і з’яў у кожным перыядзе фарміраваліся заканамернасці гістарычнага развіцця. У гэтым вам будзе падтрымкай вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках.