Музыка, Вучэбны дапаможнік для 4 класа, Гуляева А.Р., Прастакова С.А., Кабачэўская С.М., 2018.
Музыка — вечны спадарожнік чалавека. Яна суправаджае яго на працягу ўсяго жыцця, адлюстроўвае навакольны свет і стан чалавечай душы. Багатая і разнастайная музычная культура нашай Радзімы — Беларусі. У гэтым годзе вы далучыцеся да сапраўдных скарбаў беларускай народнай песні, якая адлюстроўвае жыццё і пачуцці людзей, што жывуць на нашай зямлі. Праз беларускую песню мы можам даведацца пра характар і душу нашага народа.