Календарно-тематическое планирование, Беларуская мова, 11 класс, Міхнёнак С.С., Караткевіч В.I., 2021.
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне складзена ў адпавед насці з дзеючымі вучэбнымі праграмамі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і з улікам вывучэння вучэбных прадметаў на базавым і павышаным узроўнях. У ім рэалізуюцца патрабаванні адукацыйнага стандарту па прадметах, вызна чаецца паслядоўнасць урокаў, у тым ліку кантрольных урокаў, урокаў раз віц ця маў лен ня і ўрокаў, прысвечаных творчым работам. У аснову планавання ўрокаў беларускай мовы пакладзены сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны і лінгвакультуралагічны падыходы, а таксама прынцып сістэматычнага паўтарэння і паглыблення ведаў вучняў, які прадугледжвае зварот да вывучанага ў папярэдніх класах. Планаванне па беларускай літаратуры змяшчае асноўныя пытанні, якія будуць садзейнічаць рэалізацыі пастаўленых мэт і задач, прапануе адзін з варыян таў дамашняга задання. Звяртаем увагу на тое, што асноўны вучэбны матэрыял павінен быць засвоены вучнямі на ўроку. Выданне мае на мэце дапамагчы настаўніку ў наладжванні адукацыйнага працэсу, але не павінна стрымліваць яго ініцыятыву і творчы падыход да вы- кладання прадмета. Настаўнік можа размеркаваць вучэбны матэрыял паіншаму з улікам асаблівасцей кожнага класа.