На занятках па вучэбным прадмеце «Медыцынская падрыхтоўка» вы пазнаёміцеся з асновамі медыцынскіх ведаў. Гэтыя веды і ўменні асабліва важныя ў выпадках, калі неабходна аказаць чалавеку дапамогу ў бытавых абставінах, паездцы, падарожжы, на працы або вуліцы. Аказанне першай дапамогі — абавязак кожнага. Ад вашых правільных дзеянняў залежаць жыццё, здароўе і поспех далейшага
лячэння пацярпелага. Вы пазнаёміцеся са спосабамі аказання першай дапамогі ў разнастайных надзвычайных сітуацыях: пры крывацёках, траўмах, апёках, абмаражэннях, атручэннях. Вы даведаецеся пра групы лекавых прэпаратаў і спосабы іх прымянення. Атрымаеце ўяўленне пра гігіену і культуру палавых адносін, цяжарнасць і аборт, асаблівасці праяўлення (сімптомы) розных захворванняў і першую дапа- могу пры іх.
