Геаграфія, Фізічная геаграфія, 6 клас, Кальмакова А.Г., Пікулік В.У., 2016.
Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас ву-чэбным прадмеце — геаграфіі. З ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны.
Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блок!, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кожную тэму пачынае рубрыка «геаграфічныя ракорды». У ёй прадстаўлена дадатковая інфармацыя пра ўнікальныя аб’екты і з’явы, з падрабязным апісаннем якіх вы пазнаёміцеся пры вывучэнні адпаведнай тэмы.
