Беларуская мова, 8 класс, Бадзевіч З.І., Саматыя І.М., 2020.
Фрагмент из книги:
Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, мае назву «Бе-ларуская мова». Мова — складаная шматузроўневая з’ява. Вы ўжо ведаеце такія яе адзіпкі, як гук, што вывучаўся ў раздзеле «Фане-тыка», слова, што вывучалася ў раздзелах «Лексіка», «Словаўтва-рэнне», «Марфалогія».
Вядома вам і тое, што мова — тэта агульназразумелы для ўсіх людзей, якія ёю карыстаюцца, сродак зносін, захавання інфармацыі і перадачы ведаў. Маўленне — вопыт (практыка) ужывання моўных сродкаў (слоў, выказванняў, стыляў) у працэсе зносін, абмену думкам!. Ступень валодання мовай залежыць ад таго, як размаўляюць вакол, ад адносін чалавека да роднай мовы, ад узроўню яго адука-ванасці, працоўнай дзейнасці, інтарэсаў і інш.